Вучымся вучыць і вучыцца.

иcтoчник: gymn3.bobruisk.edu.by

´Вучым(ся) вучыцца, або Як фарміраваць метапрадметныя кампетэнцыі на ўроку?´ - так называўся майстар-клас Таццяны Іванаўны Лісавай, настаўніка беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі ´настаўнік-метадыст´, які яна правяла для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада.

На майстар-класе настаўнікі разам шукалі адказы на пытанні: як навучыць вучня вучыцца, якія ўмовы неабходна стварыць на ўроку для актыўнага пазнання і атрымання дзецьмі практычнага вопыту? І пераканаліся, што развіццё крытычнага мыслення і ўменне вырашаць праблемы, навыкі ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі і ўменне кіраваць сабой, навучацца і асвойваць новае - гэта і ёсць кампетэнцыі, неабходныя сучаснаму выпускніку школы. А фарміруюцца гэтыя кампетэнцыі ў адукацыйным працэсе сродкамі тэхналогій Вэб 2.0 у сплаве з педагагічнымі.

 Вучымся вучыць і вучыцца.  Вучымся вучыць і вучыцца.