Зямля, якой і ты часцінка.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Гарадская бібліятэка №8 імя Е.Полацкай працягвае ўдзельнічаць у рэалізацыі інавацыйнага праекту ў ДУА ´Яслі-сад №44 г. Бабруйска´ і ДУА ´Яслі-сад №5 г. Бабруйска´ - ´Внедрение модели формирования культуры межличностного общения детей дошкольного и школьного возраста на православных традициях и ценностях белорусского народа в условиях государственного двуязычия´ (2019-2024гг). Для дашкольнікаў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі беларускую скарбонку ´Зямля, якой і ты часцінка´.

Маленькія выхаванцы ДУА ´Яслі-сад №5 г. Бабруйска´ знаёміліся з такімі словамі як Радзіма, Рэспубліка Беларусь, Дзяржаўныя сімвалы, герб, сцяг, гімн. Дзеці з захапленнем і цікавасцю адказвалі на загадкі пра зубра, бусла, валошку, бульбу, лён і даведаліся, што яны з´яўляюцца таксама сімваламі, па якіх пазнаюць нашу краіну Беларусь. Дзеці пазнаёміліся з бабром, сімвалам горада Бабруйска, пачулі цікавыя легенды пра сваю малую радзіму і даведаліся, як з´явіўся герб г. Бабруйска. Завяршылася мерапрыемства праглядам кніг пра Радзіму ´Мая Беларусь´.