Тыдзень роднай мовы ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´.

иcтoчник: uo.bobruisk.edu.by

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстановах адукацыі горада прайшоў Тыдзень роднай мовы ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´.

Напярэдадні правядзення Тыдня, 16 верасня, вучні VIII-XI класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце ´Дзень народнага адзінства´.

У школьных бібліятэках былі арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выставы вучэбнай літаратуры ´Сэрцам роднага слова краніся´.

Урачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы адбылося ў панядзелак, 19 верасня,з акцыі ´Размаўляй са мной па-беларуску´. На працягу дня вучні прэзентавалі віншавальныя паштоўкі ´Пажаданні роднай мове´, стваралі інтэрактыўнае воблака слоў ´Маё любімае слова па-беларуску´, выконвалі беларускія песні падчас марафона ´Мова родная - мова модная´.

На працягу Тыдня ва ўстановах адукацыі прайшлі цікавыя і запамінальныя мерапрыемствы:

акцыя ´Натхнёныя Бацькаўшчынай´;

гастранамічны фэст ´Беларуская кухня´;

квэст-гульня ´Фальклор, фальклор - душа народа´;

´Будь у трэндзе ´ (паказ адзення ў традыцыйным стылі);

конкурс творчых пісьмовых работ ´За што я люблю родную зямлю´;

флаер-фэст ´Мой родны кут, як ты мне мілы...´;

вэб-квэст ´Фальклор, фальклор - душа народа´;

акцыя ´Чытаем вершы пра родную мову´;

віктарыны ´Мова: цікава і займальна´, ´Размаўляй са мной па-беларуску´,´Як ты дорага мне, мая родная мова!´;

гульні-конкурсы ´Знаўца беларускай мовы´, ´Скарбы роднай мовы´, ´Чароўны квадрат´, ´Я ведаю родную мову!´,´Размаўляем па-беларуску´, ´Сваімі словамі´, ´Беларускія замалёўкі´, ´Вандроўкі па сінявокай... ´;

прэзентацыі работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры;

экскурсіі па памятных мясцінах горада Бабруйска і Бабруйскага раёна, у краязнаўчы музей;

экскурсіі ´Аб родным краі роднай мовай´ у музеях устаноў адукацыі і інш.

Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі абудзіць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей.

Тыдзень роднай мовы закончыўся, але ў школах працягвае гучаць БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА, якое выхоўвае, падтрымлівае і дорыць радасць.

Тыдзень роднай мовы ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´. Тыдзень роднай мовы ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´. Тыдзень роднай мовы ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´. Тыдзень роднай мовы ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´.