Тыдзень роднай мовы: ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´.

иcтoчник: gkdance.schools.by

З 1 9 па 2 3 верасня 2022 года ў ДУА ´Г і мн а з ія-каледж мастацтваў г. Бабруйска´ прайшоў Тыдзень роднай мовы: ´Як ты дорага мне, мая родная мова!´.

Для вучняў VI класа ў был а падрыхтаван а віктарын а ´Мова: цікава і займальна´; для навучэнцаў гімназіі-каледжа арганізавана тэматычная кніжная выстава ´Роднай мовы гук чароўны´. 20 верасня праходзіла акцыя ´Увесь дзень па-беларуску´, у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі. Паміж вучнямі Х класа 22 верасня быў праведзены этнаграфічны турнір ´Беларуская даўніна´. Для вучняў пачатковых класаў 23 верасня была арганізавана акцыя ´З мовай да дзяцей´.

Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах. У сценах гімназіі-каледжа гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падт рымлівала і дарыла радасць. Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывуч эння.