Чытанне Дуніна-Марцінкевіча - гэта свята.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Кастусь Цвірка пісаў: ´Чытанне Дуніна-Марцінкевіча - гэта свята. Бо яго творы мы ўспрымаем, як пісьма з 19 стагоддзя. Яны - жывыя сведкі часу... ´

І такое свята адбылося 20 лістапада ў ЦГБ імя М. Горкага, у гэты дзень у чытальнай зале чыталі Дуніна-Марцінкевіча.

Пісьменнік пражыў яскравае жыцце, насычанае рознымі цікавымі падзеямі. Было у яго і каханне, і сур´ёзная работа, літаратурная і асветніцкая дзейнасць, была любоўная інтрыга, таленавітыя дзеці, школка для простых людзей у фальварку Люцынка, аматарскі тэатральны гурток, дзе сам Дунін-Марцінкевіч таленавіта выконваў ролю Навума Прыгаворкі. І ўсё гэта адбывалася, цяжка ўявіць, амаль два стагоддзі таму назад.

Але самае галоўнае - пісьменнік пачаў пісаць на беларускай мове ў той час, калі яна была забаронена.

´Пінская шляхта´, ´Ідылія´, хто ж з беларусаў не ведае гэтыя п´есы. Але ёсць і мала вядомы Дунін-Марцінкевіч. Напрыклад, такія яго вершы, як ´Маць і дзіця´ і філасофскі верш ´Што нашае жыццё... ´, у якіх пісьменнік узвышае такія маральныя якасці, як вера ў Бога і каханне.

Значыць, нам каханне трэба, Каб знайсці дарогу ў неба.

Прапануем вашай ўвазе відэасюжэт ´Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы... ´