Хатнія і дзікія жывёлы.

иcтoчник: bobruisk-library.by

З кожным годам паглыбляецца работа дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага па адраджэнню нацыянальнай культуры і літаратуры, народных звычаяў і традыцый, вывучэнню гісторыі і мовы свайго народа. Таму няспынна вядзе сваю работу беларускамоўны праект для дзяцей ´Расцём беларусамі´.

На гадзіну цікавай інфармацыі пад назвай ´Хатнія і дзікія жывёлы´ завіталі вучні 2 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´.

У ходзе занятку дзеці замацоўвалі веды аб хатніх і дзікіх жывёлах, вывучалі назвы жывёл на беларускай мове. Навучэнцы з задавальненнем прымалі ўдзел у розных творчых заданнях: разам з казачнымі героямі кошкай Муркай і прыгажуняй Ліскай, адгадвалі загадкі пра жывёл, гулялі ў гульні ´Жабка´, ´Чароўны мяч´, ´Свойскія і дзікія´ і нават танчылі. Пашырыць веды пра любімых гадаванцаў дзеці змаглі пазнаёміўшыся з кнігамі і часопісамі пра жывёл.

Прыязная і ветлівая атмасфера дапамагла дзецям весела правесці час і атрымаць пазітыўныя эмоцыі.