иcтoчник: www.tribunapracy.by

У Бабруйскай раённай дзіцячай школе мастацтваў яшчэ адзін прэзідэнцкі стыпендыят!

У Бабруйскай раённай дзіцячай школе мастацтваў папоўніўся спіс дзяцей, якія ўдастоены высокай узнагароды - стыпендыі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Вучаніца харавога аддзялення (класы аг. Міхалёва) Яўгенія Хаванская атрымала званне стыпендыята прэзідэнцкага фонду.

Як паведамілі ў ДШМ, стараннасць і працаздольнасць дзяўчынкі дазволілі ёй дасягнуць высокіх вынікаў на раённых, рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтвах у сваёй узроставай катэгорыі. Вось толькі невялікі пералік дасягненняў юнай вакалісткі: дыпломы лаўрэата II ступені ў міжнародным конкурсе-фестывалі ´ARTСПАДЧЫНА´ і III Міжнародным шматжанравым конкурсе ´Садружнасць´ (г. Масква), VII Міжнародным конкурсе мастацтваў ´Avanti´ РБ (г. Мінск), а таксама дыплом лаўрэата I ступені ў ХIV Абласным адкрытым конкурсе ´Крынічка´ (г. Баранавічы) і інш.

Ул. інф.