иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле.

Яго наладзілі для вяскоўцаў работнікі Ленінскага сельскага клуба, якія не стамляюцца адраджаць народныя традыцыі мясцовасці.

Дзеці і дарослыя, у народных строях, вадзілі карагоды (іх зачыншчыкам і актыўным удзельнікам была дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Гарбунова), ладзілі народныя гульні, абліваліся вадой, праганялі Чорта і жадалі адзін аднаму здароўя, дабрабыту. Салоха - яна ж загадчыца клуба Наталля Арэх - раздавала прадказанні са старадаўняга збана і рабіла жадаючым аквагрым ´Папараць кветка´. Былі і майстар-клас па пляценні вянкоў, і фотазона з аўтэнтычнымі ручнікамі. Завяршылася свята ля возера апусканнем вянкоў на ваду і загадваннем жаданняў.

Разыходзіліся, як згадваюць удзельнікі мерапрыемства, стомленымі, але акрылёнымі, пабагацеўшымі на станоўчыя ўражанні, з марай, што жаданні спраўдзяцца.

У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле. У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле. У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле. У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле. У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле. У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле.