иcтoчник: bobruisk-library.by

´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´.

Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Да 139-й гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы і ў рамках Рэспубліканскай акцыі, у бібліятэках города прайшоў дзень купалаўскіх чытанняў ´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´.

Так, у гарадской бібліятэцы №7 ім. А.А.Шагенцукава была падрыхтавана і прайшла для чытачоў бібліятэкі літаратурная гадзіна ´Талент шчыры,чалавечны´. Юныя чытачы с захапленнем пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Купалы,чыталі вершы, адказвалі на пытані віктарыны, а таксама з цікавасцю праглядзелі відэафільм ´Мой любімы паэт - Янка Купала´.

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай да гэтай даты разгорнута літаратурная выстава ´У храме Купалавага слова´. Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым шляхам паэта і яго творчасцю. Постэры, прысвечаныя Янку Купале, знаёмяць чытачоў бібліятэкі з яго бацькамі і мясцінамі, дзе нарадзіўся паэт, з хрэстаматыйнымі вершамі розных часоў, першымі зборнікамі паэзіі. Драматычным творам: ´Паўлінка´, ´Раскіданае гняздо´, ´Тутэйшыя´ - прысвечаны тры постэры. Тут змешчаны здымкі вокладак п´ес, праграмкі і сцэны са спектакляў Акадэмічнага нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы. Прыцягваюць увагу кнігі, выдадзеныя ў розныя гады: факсімільнае выданне першага зборніка паэта ´Жалейка´, ´А хто там ідзе?´, якая змяшчае знакаміты верш на 82-х мовах свету, зборнік ´Вершы і паэмы´, прызначаны да 100-гадовага юбілею Янкі Купалы і аздоблены выдатнымі ілюстрацыямі мастака Міхаіла Басалыгі. Акрамя твораў самога паэта на выстаўцы прадстаўлены энцыклапедыі для дарослых і дзяцей, кнігі беларускіх пісьменнікаў У. Ліпскага і А. Лойкі пра Янку Купалу.

139-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы было прысвечана правядзенне ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара літаратурнай гадзіны ´Застанецца ў стагоддзях´ для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання установы ´Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Бабруйска´. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху Янкі Купалы, аб наведванні паэтам Бабруйска, праглядзелі ўрыўкі з відэафільма ´Янка Купала´. Цікавасць у моладзі выклікала знаёмства з кнігамі, якія былі прадстаўлены на бібліятэчнай выставе ´Гордасць зямлі беларускай´.

У дзіцячай бібліятэцы № 5 адбылася літаратурная гадзіна ´Жыве ў народзе імя пясняра´. У ходзе мерапрыемства удзельнікам была прадстаўлена слайд-прэзентацыя ´Пад небам Купалы´, якая распавядала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Шмат увагі было звернута на дзіцячыя гады Я.Купалы, на мясціны, дзе нарадзіўся і рос будучы пясняр роднага краю, таксама школьнікі даведаліся,чаму Янка Луцэвіч стаў звацца Янкам Купалам. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны ´Купаліяна´, узгадвалі вершы знакамітага земляка, знаёміліся з кніжнай выставай ´Слова Купалы´, на якой былі прадстаўлены творы таленавітага пісьменніка.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага адбылася літаратурная гасцёўня ´Запрашаем да Купалы´. Пад час віртуальнага падарожжа дзецям былі паказаны родныя мясціны паэта, юныя чытачы наведалі літаратурны музей у Вязынцы, даведаліся аб дзяцінстве беларускага класіка. З цікавасцю дзеці прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, бібліятэкар чытала вершы Янкі Купалы. А напрыканцы, ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні, пазнаёміліся з кніжнай выставай ´Янка Купала: пясняр зямлі беларускай´, з яго літататурнай спадчынай, пагдядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра, у выкананні беларускіх спевакоў.

´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´. ´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´. ´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´. ´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´. ´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´. ´І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы... ´.