иcтoчник: bobruisk-library.by

860 - ГОДДЗЕ КРЫЖА СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ.

Святая Прападобная Еўфрасіння Полацкая - вядомая асветніца ХII стагоддзя. Яна стала першай беларускай жанчынай, пра якую загаварыў увесь свет. І хоць з таго часу, калі жыла Еўфрасіння Полацкая, мінула шмат стагоддзяў, нельга згадваць яе імя без пашаны і павагі.

Яна імкнулася да веры, да навучання і, пастрыгшыся ў манашкі, пасялілася ў ´галубніцы´ Полацкай Сафійскай царквы, дзе чытала і перапісвала царкоўныя кнігі, каб далучаць да ведаў як мага больш людзей. Яна была выдатным арганізатарам, пад яе кіраўніцтвам былі пабудаваны Спаса-Праабражэнская царква, жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве.

У 1161 годзе ювелір Лазар Богша вырабіў для Еўфрасінні Крыж - свяшчэнную рэліквію, сімвал ачышчэння і яднання народа. Складаны, пакручасты і загадкавы лёс Крыжа.

Прапануем вам паспрабаваць ´прайсці´ 860 крокаў у мінулае, каб прыгадаць лёс помніка нацыянальнай культуры, беларускай святыні - Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Выданне адрасавана навучэнцам школ, гімназій, студэнтам, настаўнікам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.