иcтoчник: bobruisk-library.by

Пад сямейным кніжным парасонам.

15 мая ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень сям´і. Гэта свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе для таго, каб прыцягнуць увагу грамадства да праблем сям´і.

Сям´я - гэта важнейшы асяродак для захавання і перадачы ад пакалення да пакалення нацыянальных традыцый, культурных каштоўнасцей, яна падтрымлівае дзяцей, старых і інвалідаў. Людзі, для якіх сям´я - галоўная каштоўнасць у жыцці, стараюцца прытрымлівацца пэўных маральных асноў, якія ўмацоўваюць згуртаванасць, давер і любоў дамачадцаў. Правядзенне Міжнароднага дня сям´і спрыяе павышэнню статуса сям´і і садзейнічае лепшаму разуменню яе надзённых праблем і патрэбнасцяў.

Гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай працягвае знаёміць сваіх чытачоў з серыяй літаратурных выставак ´Сям´я і кніга. Аб´яднаныя чытаннем´. Да свята сям´і супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную выстаўку-мазаіку ´Пад сямейным кніжным парасонам´. На выстаўцы размясціліся кнігі, якія прыцягнуць увагу ўсіх членаў сям´і: гэта мастацкія творы для мамы і таты, для дзяцей рознага ўзросту, іх бабуль і дзядуль. Маладым сем´ям прапанаваны творы аб тым, як стварыць і захаваць шчаслівую сям´ю, кнігі напісаныя вядомымі навукоўцамі і святарамі.

Гарадская бібліятэка № 8 імя Е. Полацкай чакае сваіх чытачоў: мам і тат, дзетак малодшага школьнага ўзросту, падлеткаў, юнакоў, іх бабуль і дзядуль - для чытання і абмеркавання шырокага кола літаратуры пра сям´ю.