иcтoчник: bobruisk-library.by

Беларуская святая, асветніца - Еўфрасіння Полацкая.

У гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´ адбыўся пяты занятак культурна-асветніцкага праекту ´Кніжкіна гісторыя´. Занятак быў прысвечаны нашай знакамітай суайчынніцы, асветніцы, святой Еўфрасінні Полацкай. Дзеці даведаліся пра жыццё і духоўныя подзвігі Еўфрасінні, пагарталі фіксімільнае выданне ´Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку´. Удзельнікаў праекту чакалі цікавыя творчыя заданні. Дзеці размалёўвалі выяву Еўфрасінні Полацкай, а таксама спрабавалі напісаць некалькі словаў і сказаў гусіным пяром, так, як гэта рабіла сама Еўфрасіння.