иcтoчник: bobruisk-library.by

Сям´я і кніга. Аб´яднаныя чытаннем.

10 красавіка ў розных краінах свету адзначаецца сямейнае свята - Дзень братоў і сясцёр . Не вельмі вядомы, ён працягвае традыцыю ўшанавання сямейных і роднасных сувязяў, умацоўваючы адносіны паміж блізкімі людзьмі, якімі з´яўляюцца ў дачыненні адно да аднаго браты і сёстры.

З´яўленне сённяшняга свята мае сваю гісторыю. Традыцыя святкаваць Дзень братоў і сясцёр 10 красавіка прыйшла з ЗША. Ідэйным натхняльнікам стала Клаўдыя Эварт. Яна згубіла сваіх родных брата і сястру ў раннім узросце і цяжка перажывала гэту страту. У памяць аб іх Клаўдыя і вырашыла арганізаваць правядзенне свята, а ў якасці даты выбрала 10 красавіка - дзень нараджэння яе сястры. Жанчына звярнулася да грамадства памятаць пра блізкіх людзей, цаніць саму магчымасць адчуваць цяпло і дабрыню, клопат і разуменне роднага чалавека.

Свята ўпершыню было праведзена ў 1998 годзе. Яно стала набіраць папулярнасць спачатку ў ЗША, а потым атрымала распаўсюджванне ў іншых краінах, у яго з´яўляюцца традыцыі. У гэты дзень заведзена дарыць падарункі, віншаваць па тэлефоне, сустракацца дома ці ў кафэ, дарыць цяпло і радасць адзін аднаму і бацькам. У адрозненне ад індыйскага свята, якое адзначаюць родныя браты і сёстры, Дзень братоў і сясцёр 10 красавіка - гэта свята, якое падразумявае адносіны паміж некалькімі братамі і некалькімі сёстрамі.

Сёстры і браты - гэта не проста нашы родныя людзі, гэта наша апора і падтрымка ў цяжкую хвіліну, нашы самыя надзейныя і адданыя сябры, наша сувязь з мірам дзяцінства і бацькоўскім домам.

´Ты, я, мы з табой´

Если есть сестра иль брат, Несказанно ты богат, Значит, есть плечо родное, Что поддержит в счастье, в горе.

Есть, кому секрет доверить, Чьи всегда открыты двери, Береги, цени с пелёнок

Своих братьев и сестрёнок!

´Ты, я, мы з табой´ - так называецца літаратурная выстаўка-мазаіка з серыі ´Сям´я і кніга. Аб´яднаныя чытаннем´, якую гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай падрыхтавала для сваіх чытачоў да свята - Дня братоў і сясцёр. На ёй прадстаўлены кнігі для чытачоў розных узростаў: ад самых маленькіх да людзей сталых. Кнігі Н. Ігнаценкі і І. Піваваравай для малодшага пакалення, Н. Амманіці і П. дэ Вітт для падлеткаў, класікаў рускай і замежнай літаратуры Ф. Дастаеўскага, А. Талстога, сясцёр Ш. Бронтэ і Э. Бронтэ, Дж. Остэн адчыняюць перад намі свет дзяцінства, цеплыні бацькоўскага дома, ствараюць атмасферу блізкасці і роднаснасці братоў і сясцёр. Кнігі чакаюць сваіх чытачоў!