иcтoчник: www.tribunapracy.by

Дайджэст: навіны адукацыі

Навучэнцы Бабруйскага раёна - актыўныя ўдзельнікі інтэлектуальных і творчых конкурсаў не толькі раённага, але абласнога і рэспубліканскага маштабаў. Нядаўна скарбонку высокіх дасягненняў школьнікі яшчэ папоўнілі.

Пацвердзіў шырыню ведаў

Цімур Смольскі з Гарбацэвіцкай СШ стаў пераможцам у фінале інтэлектуальнага тэлепраекту ´Я ведаю!´ сярод навучэнцаў 6-х класаў (перадача выйдзе ў эфір у красавіку).

´Я ведаю!´ - сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі. Яго мэта - знайсці не толькі найбольш дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных, знаходлівых школьнікаў, якія здольны здзівіць сваімі ведамі не толькі аднагодкаў, але і дарослых. Для ўдзелу ў найбольш маштабным адукацыйным спаборніцтве вучні 5-11-х класаў праходзяць адборачныя туры ў сваіх школах і раёнах, аб´ядноўваюцца ў каманды. У выніку за каштоўныя прызы і ганаровыя званні пераможцаў шоу змагаюцца самыя актыўныя і таленавітыя. Заданні ім прапаноўваюцца займальныя і крэатыўныя. Каб іх рашыць, трэба валодаць не толькі школьнай праграмай, але быць здольным арыентавацца ў розных галінах навукі. У фінальных гульнях ´Я ведаю!´ вызначаюцца 7 пераможцаў з кожнай паралелі. Цімур Смольскі стаў адным з іх.

Хлопчык, як нам паведамілі ў школе, усебакова адораны: і вучнёўскія прадметы засвойвае на 9-10 балаў, і з´яўляецца пастаянным пераможцам творчых конкурсаў у музычнай школе, дзе з задавальненнем займаецца. Што да праекта ´Я ведаю!´, то падтрымку ў падрыхтоўцы да яго Цімуру аказалі ўсе педагогі і найбольш - класны кіраўнік, настаўнік фізікі

В.П. Вінакур, якая суправаджала юнага канкурсанта на запіс тэлеперадачы 17 сакавіка (на фота да матэрыялу ) .

Дайджэст: навіны адукацыі

У аграрную навуку - са школьнай парты

11-класніца Гарбацэвіцкай СШ Кацярына Куксёнак узнагароджана дыпломам 1-й ступені ў абласной алімпіядзе сярод аграрных класаў. Грамату выпускніцы ўрачыста ўручылі ў г. Горкі на Дні адчыненых дзвярэй у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Зрэшты, менавіта ў гэтую навучальную ўстанову дзяўчына намерана паступаць пасля заканчэння сярэдняй школы. Так што набытыя за вучнёўскай партай веды не будуць лішнімі. Аграрны клас, дзе займаецца Кацярына, - гэта вывучэнне на павышаным узроўні прадметаў ´хімія´ і ´біялогія´ на працягу тыдня і па суботах - на факультатыве ´Увядзенне ў аграрныя прафесіі´. Усяму гэтаму пераможцу абласной алімпіяды навучае настаўнік хіміі і біялогіі школы Ю.М. Гаўрыльчык.

Заявілі пра сябе ў абласным творчым аглядзе-конкурсе

Вучні нашага раёна выдатна зарэкамендавалі сябе ў абласным этапе VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці ´Добры дзень, свет!´, у якім прынялі ўдзел больш за 10 тысяч школьнікаў са 145 устаноў адукацыі Магілёўшчыны.

Дайджэст: навіны адукацыі

З гордасцю адзначаем і віншуем з перамогай юных творцаў - навучэнца Міхалёўскага ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´ Уладзіслава Хаванскага (дыплом 1-й ступені ў намінацыі ´Інструментальная музыка´), вакальна-інструментальны ансамбль ´Міхалёўскія пястухі´ (дыплом 2-й ступені) і з гэтай жа ўстановы адукацыі Ганну Канавальчык (дыплом 3-й ступені ў намінацыі ´Вакальная творчасць, салісты-вакалісты, народныя спевы´).

Алена КАРПЕНКА.

С музыкального форума - с победой

Выявление и поддержка одаренных учащихся, развитие их творческих способностей, повышение уровня исполнительского мастерства - такие цели ставили организаторы III Международного конкурса исполнителей на баяне и аккордеоне ´Могилевские наигрыши-2021´, который проходил с 19 по 21 марта в Могилевской гимназии-колледже искусств им. Е. Глебова.

Дайджэст: навіны адукацыі

Творческое состязание, в котором приняли участие более трехсот талантливых ребят из Беларуси, Болгарии, Латвии, Литвы, Польши, России, Сербии и Украины, оценивало международное жюри, возглавляемое заслуженным артистом РБ, лауреатом международных конкурсов, председателем Ассоциации белорусских баянистов и аккордеонистов, профессором Белорусской государственной академии музыки Николаем Севрюковым.

За победу боролся и неоднократно представлявший Бобруйщину на различного уровня музыкальных форумах воспитанник районной детской школы искусств (филиал аг. Михалево) Дмитрий Веревкин. Как сообщила учитель школьника Галина Богомолова, выступая в номинации ´Инструментальная музыка. Соло. Баян´ в первой возрастной группе (до 9-ти лет включительно), по итогам состязаний Дима стал лауреатом III степени.

Дальнейших успехов способному юному баянисту и покорения новых творческих вершин!

Инна АПРЕЛЬСКАЯ.