иcтoчник: bobruisk-library.by

Верай і праўдай прайшоў праз эпоху.

25 сакавіка ў гарадской бібліятэцы №4 ім. Б. М. Мікуліча адбыўся літаратурны час ´Верай і праўдай прайшоў праз эпоху´ да 125 годдзя з дня нараджэння К.Крапівы для вучняў старэйшых класаў ДУА ´Сярэдняя школа №10 г.Бабруйска´. Дзякуючы прэзентацыі ´Таямніца неўміручасці К.Крапівы´ дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць таленавітага сатырыка.

Яму, класіку беларускай літаратуры, удалося стварыць цэлы шэраг высокамастацкіх твораў у жанры сатырычнай паэзіі, байкі, апавядання. Драматургічныя творы К. Крапівы, асабліва сатырычныя камедыі, сталі хрэстаматыйнымі. Яго творы перакладзены на многія мовы свету. Кандрат Крапіва меў сапраўдны талент бачыць смешнае там, дзе іншыя не бачаць.

На працягу мерапрыемства чыталі байкі, разгадвалі крыжаванку ´Назаві байкі´. Спадабалася дзецям і гульня ´Ключавое слова´ па байках Крапівы.

Кандрат Кандратавіч заўсёды ва ўсёй сваёй творчасці вылучаўся выключнай шчырасцю і праўдзівасцю. У гэтым ён сапраўдны прыклад для ўсіх нашых пісьменнікаў, якія па-сапраўднаму бяруцца за нялёгкую справу стварэння мастацкіх твораў.