Беларускі пояс: зручны і прыгожы.

За многія гады беларусы стварылі багатую самабытную культуру, якая грунтуецца на ўстойлівых народных традыцыях. Касцюм, як важная частка нацыянальнай культуры, зберагае калектыўную памяць і вопыт народа, яскрава адлюстроўвае яго этнічныя, рэгіанальныя асаблівасці. У ім знаходзіць увасабленне мастацкае мысленне народа, яго багатая фантазія, тонкі густ і высокае майстэрства. Пазнаёміцца з жыццёвым укладам сялянскай сям´і, народным адзеннем беларусаў змаглі навучэнцы 6 ´Б´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´ і студэнты 2 курса ДУА ´БДГЭПТК´, якія прыйшлі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на ўрок беларускай культуры ´Беларускі пояс: зручны і прыгожы´. Прысутнічым было цікава даведацца аб скарбах вясковых куфраў і аб тым, што давалі бацькі і родныя маладой, калі яна выходзіла замуж. З вялікай цікавасцю навучэнцы паглядзелі электронную прэзентацыю ´Беларускі народны касцюм´.

Напрыканцы ўрока адбылася дэманстрацыя мужчынскага і жаночага адзення.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну і натхніла на вывучэнне гісторыі роднага краю, народных традыцый і абрадаў.

Беларускі пояс: зручны і прыгожы. Беларускі пояс: зручны і прыгожы. Беларускі пояс: зручны і прыгожы. Беларускі пояс: зручны і прыгожы. Беларускі пояс: зручны і прыгожы.

иcтoчник: bobruisk-library.by