Каб жыла культура продкаў

4 сакавіка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №4 ім.Б.М.Мікуліча правялі этнаграфічны час ´Каб жыла культура продкаў´ для дзяцей 2 ´Б´ класа ГУО ´Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска´.

Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў, можна ганарыцца перад усім светам і, каб захаваць сваю самабытнасць, неабходна зберагчы і перадаць будучым пакаленням гэта багацце. А багацце гэта - народныя святы, абрады і звычаі. Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыйнымі веснавымі святамі беларускага календара: ´Гуканне вясны´, ´Масляніца´і др.святы. Бо лічылася, што вясна- гэта сімвал чысціні і прыгажосці. Дзеці весяліліся, гулялі ў розныя беларускія гульні, слухалі песні.А асабліва спадабалася ўдзельнічаць у імправізаванай казцы.

иcтoчник: bobruisk-library.by