Колеры вясёлкі: вучымся гаварыць па-беларуску.

Чароўная афрыканская жырафа з бегемотам смакавалі фінікі.

У чым сакрэт гэтага сказа як вы думаеце? А вось і не здагадаецеся... А адказ зусім просты: першая літара кожнага слова адпавядае першай літары колеру вясёлкі. А ці ведаеце вы, як з´явілася вясёлка? Ці даводзілася вам бачыць вясёлку? Колькі колераў мае вясёлка?

На гэтыя і другія пытанні адказвалі вучні 1 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´, якія з´яўляюцца ўдзельнікамі беларускамоўнага праекту ´Расцём беларусамі´, што дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага . Для дзетак была праведзена займальная гадзіна роднай мовы ´Колеры вясёлкі: вучымся гаварыць па-беларуску´, на якой вучні вывучалі назвы колераў на беларускай мове, знаёміліся з часопісам ´Вясёлка´, гулялі ў гульні і вывучалі новыя беларускія словы.

Колеры вясёлкі: вучымся гаварыць па-беларуску. Колеры вясёлкі: вучымся гаварыць па-беларуску. Колеры вясёлкі: вучымся гаварыць па-беларуску. Колеры вясёлкі: вучымся гаварыць па-беларуску.

иcтoчник: bobruisk-library.by