Размаўляй са мной па-беларуску!

´Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына... ´. І неад´емная частка яе - родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. У кожным куточку Зямлі, дзе б´ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

У межах Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, ў бібліятэках установы культуры ´Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Бабруйска´ адбыўся цыкл мерапрыемстваў і бібліятэчных выставак ´Размаўляй са мной па-беларуску!´.

Амаль, у кожнай бібліятэцы г.Бабруйска гучала беларуская мова, для дзяцей былі праведзены: бібліятэчная сустрэча ´Паўгадзіны з роднай мовай´ (ГБ №7 імя А.А.Шагенцукава), свята ´Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!´ (ГБ №4 імя Б.М.Мікуліча), краязнаўчая гадзіна ´Бабруйшчына літаратурная´ (ЦДБ імя А.П.Гайдара). Прапануем вашай увазе прэзентацыю ´Бабруйшчына літаратурная´, у якой ідзе гаворка пра нашых выдатных землякоў В.І.Дуніна-Марцінкевіча, М.Аўрамчыка, І.Шчаглову, С.Басуматраву і інш., якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню роднаму беларускаму слову. ( )

Для вучняў 5 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска´ у дзіцячай бібліятэцы № 6 імя М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы ´Роднаму слову прызнанне ў любові´.

Вядучая, пераапранутая ў беларускае народнае адзенне, расказала дзецям аб доўгім і складаным шляху развіцця беларускай мовы. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. На свята завітала сама спадарыня Мова. Яна правяла для вучняў конкурс ´Адгадай казку´ і даведалася, хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі, конкурс ´Прыказкі і прымаўкі´. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні ´Чароўны куфэрак´. Свята атрымалася не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

А для ўсіх наведвальнікаў ДБ №6 імя М.Астроўскага было прапанавана гульнёвае падарожжа ´Фальклорная мазаіка´, якое дапамагло замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прыказках і прымаўках, загадках, казках. Дзеці і дарослыя з захапленнем гулялі ў літаратурнае даміно ´Залацінкі народнай мудрасці´. Арганізаваная бібліятэкарамі выстава-віктарына ´Пазнай пісьменніка па партрэту´ дала магчымасць успомніць творы беларускіх класікаў.

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №5 правялі гадзіну беларусазнаўства ´Родная мова - крыніца празрыстая´. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад мілагучнасці роднай мовы, слухаючы вершы і аўтарскія песні ў выкананні навучэнца 2 курса Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага коледжа Ляпко Ц.А.

Для навучэнцаў 6 ´А´ класа ДУА ´Гімназія №3 г.Бабруйска´ бібліятэкары гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна арганізавалі гульню-віктарыну ´Любі, шануй і ведай роднае слова´. Пасля невялікай размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, этапаў развіцця беларускай мовы і неабходнасці захавання яе сёння, пачалася гульнёвая частка мерапрыемства. Дзеці змаглі не толькі прадэмастраваць цудоўныя веды беларускай мовы, але і пашырыць іх, прыняўшы ўдзел у конкурсах: ´Як гэта гучыць па-беларуску?´, ´Паэтычны батл´, ´Інтэлектуальная азбука´, ´Роднай мовы пералівы´, ´Маё любімае слова на роднай мове´.

Быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і моўны турнір ´Знаўцы роднай мовы´, які адбыўся ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Е.Полацкай. Вучні 3 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´ падзяліліся на некалькі каманд. Іх чакала шэсць разнастайных заданняў. Трэба было перакласці словы на родную мову, выправіць памылкі, дапоўніць прыказкі і інш. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі, а пераможцы - памятныя медалі.

У кожнага народа няма большага скарбу, чым яго мова. Родная мова - гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт.

Усе мерапрыемствы бібліятэк УК ´ЦБС г.Бабруйска´ знайшлі адлюстраванне на сайце .

Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску! Размаўляй са мной па-беларуску!

иcтoчник: bobruisk.gov.by