Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!

18 лютага супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 4 ім. Б.М. Мікуліча для вучняў 3-га ´Д´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска´ падрыхтавалі свята ´Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!´ Мерапрыемства ладзілася, каб яшчэ раз засяродзіць увагу маленькіх беларусаў да роднага слова. Дзякуючы прэзентацыі вучні адправіліся ў цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі, залюбаваліся яе краявідамі. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ў моўных гульнях і конкурсах. Спадабаліся дзецям інтэрактыўная гульня ´Скарбонка роднай мовы´ і тэст - гульня ´Ахопак цікавых слоў´. Гэта яшчэ і яшчэ раз паказала, што дзеці ведаюць і з павагай адносяцца да роднай мовы. А найбольшую цікавасць у дзяцей вызвала моўная віктарына ´Не проста ў словы я гуляю - на роднай мове размаўляю´. Скончылася свята тэатралізаваным прадстаўленнем беларускай казкі ´Каза- манюка´.

Спадзяемся, што свята, якое мы прысвяцілі роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх асноўнае, што трэба ведаць і любіць ´зямлі беларускай слова´.

иcтoчник: bobruisk-library.by