Знаўцы роднай мовы.

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е.Полацкай сярод вучняў 3 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´ прайшоў моўны турнір ´Знаўцы роднай мовы´, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці падзяліліся на некалькі каманд. Іх чакала шэсць разнастайных заданняў на веданне беларускай мовы, трэба было перакласці словы на родную мову, выправіць памылкі, дапоўніць прыказкі і інш. Перамагла каманда, якая набрала самую вялікую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі, а пераможцы - памятныя медалі. На прыканцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у акцыі ´Смак беларускага слова´, напісаўшы сваё самае любімае беларускае слова.

Знаўцы роднай мовы. Знаўцы роднай мовы. Знаўцы роднай мовы. Знаўцы роднай мовы.

иcтoчник: bobruisk-library.by