Роднаму слову прызнанне ў любві

´Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына... ´. І неад´емная частка яе - родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. У кожным куточку Зямлі, дзе б´ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

19 лютага, у рамках Міжнароднага дня роднай мовы, для вучняў 5 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´ у дзіцячай бібліятэцы №6 імя. М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы ´Роднаму слову прызнанне ў любві´.

Вядучая, пераапранутая ў беларускае народнае адзенне, расказала дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. На свята завітала сама спадарыня Мова. Яна правяла для вучняў конкурс ´Адгадай казку´ і даведалася хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі, конкурс ´Прыказкі і прымаўкі´. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні ´Чароўны куфэрак´.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

А для ўсіх наведвальнікаў абанемента было прапанавана гульнёвае падарожжа ´Фальклорная мазаіка´, якая дапамагла замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прыказках і прымаўках, загадках, казках. Дзеці і дарослыя з захапленнем гулялі ў літаратурнае даміно ´Залацінкі народнай мудрасці´. Арганізаваная бібліятэкарамі выстава-віктарына ´Пазнай пісьменніка па партрэту´ дала магчымасць успомніць творы беларускіх класікаў. Праз знаёмства са спадчынай беларускага народа Міжнародны дзень роднай мовы садзейнічаў выхаванню любві і павагі да роднага слова.

Роднаму слову прызнанне ў любві Роднаму слову прызнанне ў любві Роднаму слову прызнанне ў любві Роднаму слову прызнанне ў любві Роднаму слову прызнанне ў любві Роднаму слову прызнанне ў любві

иcтoчник: bobruisk-library.by