Бабруйшчына літаратурная.

У кожнага народа няма большага скарбу, чым яго мова. Родная мова - гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. На беларускай мове напісана шмат вершаў, казак, паданняў. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, бо гэта - наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне.

18 лютага ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара адбылася краязнаўчая гадзіна ´Бабруйшчына літаратурная´, прысвечаная Дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. На працягу дня карыстальнікі бібліятэкі знаёміліся з кнігамі, якія былі прадстаўлены на выставе ´Чароўныя гукі роднай мовы´. Юныя чытачы прымалі ўдзел у конкурсе знаўцаў беларускай мовы ´Сказаў як звязаў´, знаёміліся з творамі дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, часопісам ´Вясёлка´.

Прапануем вашай увазе прэзентацыю ´Бабруйшчына літаратурная´, у якой ідзе гаворка пра нашых выдатных землякоў В.І.Дуніна-Марцінкевіча, М.Аўрамчыка, І.Шчаглову, С.Басуматраву і інш., якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню роднаму беларускаму слову.

иcтoчник: bobruisk-library.by