Славутыя гісторыі кахання.

Гарадская бібліятэка № 8 імя Е. Полацкай прапануе сваім чытачам серыю літаратурных выставак ´Сям´я і кніга. Аб´яднаныя чытаннем´. Кожны месяц наведвальнікі бібліятэкі будуць знаёміцца з новай выстаўкай, якая прысвячаецца жанчынам і мужчынам, братам і сёстрам, матулі і дзецям, захапленням і інтарэсам, якія ўласцівы членам сям´і. А з чаго пачынаецца сям´я? Зразумела, з кахання.

Першая літаратурная выстаўка-мазаіка ´Славутыя гісторыі кахання´ прысвечана каханню і самаму рамантычнаму святу, якое ва ўсім свеце адзначаецца 14 лютага - Дню святога Валянціна. У гэты дзень на працягу больш за 1500 гадоў мужчыны і жанчыны прызнаюцца адзін аднаму ў каханні.

Вершы паэтаў самых розных эпох і народаў прадстаўляюць паэзію кахання.

Я ў гонар ваш назваў у небе зорку -

І неба павышэла над зямлёй, І аддзялілася святло ад змроку, І змрок схаваўся пад валун змяёй. В. Шніп

Іншым часам паэтам і празаікам не трэба выдумляць гісторыі пра гэта вялікае пачуццё: само жыццё дае нам яго прыклады. Кнігі аб каханні Антонія і Клеапатры, Раксаланы і султана Сулеймана, Кацярыны Далгарукай і Аляксандра ІІ, Кацярыны ІІ і Рыгора Пацёмкіна, Марыны Владзі і Уладзіміра Высоцкага прадстаўлены на выставе. Сярод іх ёсць адна, у якой сабраныя лісты вялікіх мужчын да сваіх каханых - ´Любовные письма великих людей´. Бетховен, Моцарт, Байран, Бальзак, Дзізраэлі і Напалеон даюць нам прыклады шчырага пісьма кахання.

´... Вся моя душа стремится к тебе, моя любовь окружает тебя, я живу одной лишь тобой... ´ - радок з пісьма англійскага паэта Р. Браунінга сваёй жонцы Э. Барэт. А Л. Бетховен адзначаў: ´... Мысли мои летят к тебе, Бессмертная Любовь моя! Меня охватывает то радость, то грусть в ожидании того, что готовит нам судьба... ´

Чакаем усіх, хто кахае і верыць у каханне.

иcтoчник: bobruisk-library.by