Адвечны свет зямлі

10 лютага у ЦГБ імя М. Горкага адбыўся літаратурны партрэт ´Адвечны свет зямлі´, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Івана Мележа.

Іван Паўлавіч - адзін з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя - падарыў беларускаму народу шмат таленавітых твораў, сярод якіх навелы і апавяданні, п´есы і раманы, дзённікі і артыкулы. Але, самай значнай і чытаемай рознымі пакаленнямі беларусаў, стала трылогія ´Палеская хроніка´, у якой Мележ тонка і самабытна, як ніхто іншы, прадставіў беларускае Палессе і яго жыхароў.

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 4 курса УА ´Бабруйскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж´.

Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, пазнаёміла з цікавымі фактамі яго жыцця. Дзяўчаты з цікавасцю пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, паглядзелі электронную прэзентацыю і ўрыўкі з кінафільма ´Людзі на балоце´ і дакументальнага фільма ´Выдатны майстр слова´.

иcтoчник: bobruisk-library.by