Роднае слова - вечнасці след.

Хутка прыйдзе час, і сёняшнія школьнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Беларусь толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі, мову, сваю родную зямлю. У рамках Года нацыянальнага адзінства гарадская бібліятэка імя А.А. Шагенцукава арганізавала і правяла для удзельнікаў клуба ´Лотас´ (ДУА ´Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі´) урок беларусазнаўства ´Роднае слова - вечнасці след´. У час мерапрыемства прагучала легенда ´Адкуль пайшлі беларусы´, бібліятэкар вяла аповед пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова. Акцэнтавалася ўвага на той факт, што яна, мілагучная і чароўная, з´ўляецца душой беларусаў. Дзеці з ахвотай ўспаміналі матуліны калыханкі, адгадвалі загадкі, глядзелі агучаныя беларускамоўныя мультфільмы, актыўна прынялі ўдзел у конкурсе ´Як гучыць гэта слова па-беларуску´. Цудоўным дапаўненнем да мерапрыемства стала выразнае чытанне дзецьмі вершаў беларускіх паэтаў.

Напрыканцы, усе пагадзіліся з тым, што мы - беларусы павінны любіць і шанаваць сваю родную мову.

Роднае слова - вечнасці след. Роднае слова - вечнасці след. Роднае слова - вечнасці след. Роднае слова - вечнасці след. Роднае слова - вечнасці след. Роднае слова - вечнасці след.

иcтoчник: bobruisk-library.by