100 год з дня нараджэння Івана Мележа.

8 лютага 2021 года споўнілася 100 год з дня нараджэння таленавітага беларускага пісьменніка, майстра беларускага прыгожага пісьменства Івана Мележа.

На працягу дня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 8 імя Е. Полацкай ушаноўвалі памяць пісьменніка, прэзентавалі чытачам выстаўку-постэр ´Палескай зямлі волат´, на якой прадстаўлены жыццёвы і літаратурны шлях Івана Мележа, зборнікі ваеннай прозы, апавяданні і аповесці пра мірнае жыццё, п´есы, раман ´Мінскі напрамак´ і таксама галоўны твор - ´Палеская хроніка´. Чытачы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння трылогіі, галоўнымі героямі рамана, даведаліся, якія інсцэніроўкі ішлі на тэатральных падмостках краіны і як майстры кінамастацтва ўвасобілі час і герояў Мележа на кінастужцы. Усе жадаючыя ўзялі кнігі з мележаўскімі творамі для чытання.

Запрашаем у бібліятэку ўсех жадаючых пазнаёміцца з літаратурнымі творамі І. Мележа і выстаўкай-постэр ´Палескай зямлі волат´.

иcтoчник: bobruisk-library.by