Жыццё як сонечны прамень.

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Больш за шэсцьдзесят гадоў аддана служыў ён нацыянальнай літаратуры. За гэты час ім напісана шмат буйных твораў мастацкай прозы, пьес і сцэнарыяў, выдадзена некалькі кніг публіцыстыкі, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай культуры. Яго кнігі: ´Сэрца на далоні´, ´Трывожнае шчасце´, ´Крыніцы´, ´Снежныя зімы´, ´Атланты і карыятыды´, ´Петраград - Брэст´ і многія іншыя складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, яскрава і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.

Іван Пятровіч Шамякін - яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой велізарны талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры. Ён Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, адзін з нешматлікіх беларускіх літаратараў, якога паважліва называлі ´жывым класікам´.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара прапануе вашай увазе віртуальную выставу ´Жыццё як сонечны прамень´ аб жыцці і творчасці Івана Шамякіна.

иcтoчник: bobruisk-library.by