Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі

Гісторыя - гэта памяць, нашы карані, але гэта наша сучаснае і будучае. Народ, які не зберагае свае традыцыі, не клапаціцца аб іх захаванні і ўзбагачэнні, паступова страчвае гістарычную памяць і нацыянальную самасвядомасць, губляе самабытнасць і непаўторнасць.

27 студзеня студэнты 1-га курса 26 групы ДУА ´БДГЭПТК´ зрабілі экскурс у мінулае ´Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі´. Экскурс адбыўся ў кутку ´Сялянская хата´, які створаны пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя. М. Астроўскага . Студэнты пазнаеміліся з бытам старажытных беларусаў, з рэчамі хатняга ўжытку, прыладамі працы. З захапленнем удзельнічалі ў конкурсе ´Хто ў хаце гаспадар?´, дзе змаглі пакачаць качолкамі ільняныя ручнікі, намалоць мукі драўлянымі жорнамі і прымерыць народнае адзенне беларусаў.

Важна, каб маладое пакаленне цікавілася мінулым і сучасным сваёй зямлі, сваімі славутымі зямлякамі, вучылася любіць і захоўваць спадчыну сваіх продкаў.

Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі

иcтoчник: bobruisk-library.by