Каляда, Каляда весяліцца грамада.

Зіма - добры час для святаў. Так лічылі нашы продкі. А таму са снежня і аж да сярэдзіны студзеня ладзілі зімовыя святы - Каляды. Гэтага свята чакалі, да яго рыхтаваліся, таму і спраўлялі заўсёды шумна і весела.

Вось і супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага з радасцю прынялі ўдзел у святкаванні Каляд разам з удзельнікамі праекту ´Расцём беларусамі´, вучнямі 1 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняй школы №9 г.Бабруйска´. Свята ´Каляда, Каляда весяліцца грамада´ пачалося з вельмі цікавай віктарыны, у якой бібліятэкар апытвала маленькіх гасцей, каб даведацца, наколькі знаёмы яны з традыцыямі народнага свята. Так, дзеці ўспомнілі, што на Каляды галоўнай стравай была куцця - каша, звараная з ячных круп, а галоўнай гераіняй ´класічнага калядавання´ была каза - сімвал урадлівасці.

Сюрпрызным момантам для дзетак стала з´яўленне на свяце Казы і сапраўднай Цыганкі, якая пагадала кожнаму пра яго будучыню і пагуляла з дзецьмі ў гульні ´Бубен і ´Пірог´. З задавальненнем вучні паглядзелі калядны лялечны спектакль ´Лепшы падарунак´. Свята прайшло з пачастункамі, вельмі весела і цікава.

Каляда, Каляда весяліцца грамада. Каляда, Каляда весяліцца грамада. Каляда, Каляда весяліцца грамада. Каляда, Каляда весяліцца грамада.

иcтoчник: bobruisk-library.by