Гісторыя літар.

У гарадской бібліятэцы № 8 ім. Е. Полацкай для вучняў 3 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска´ адбыўся другі культурна-асветніцкі занятак праекту ´Кніжкіна гісторыя´ пад назвай ´Гісторыя літар´. Вучні даведаліся пра пісьмо першабытных людзей - ´піктаграфію´, першы фінікійскі алфавіт, стваральнікаў славянскага алфавіту братоў Кірыла і Мяфодзія, а таксама пра адметнасці беларускага алфавіта. Дзеці паслухалі цікавую казку Р. Кіплінга ´Як быў напісаны першы ліст´.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі вучням творчыя заданні і гульні. Дзеці складвалі сказы па малюнках, пагулялі ў віктарыну ´Згубленныя літары´, а ў напрыканцы мерапрыемства склалі словы, выкарыстоўваючы літары старажытнага фінікійскага алфавіту.

иcтoчник: bobruisk-library.by