Калядкі - добрыя святкі

Каляды - народнае зімовае свята. На Беларусі абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі. Каб развіць у дашкольнікаў цікавасць да вуснай народнай творчасці, да народнага фальклору і беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый ва ДУА ´Яслі-сад №18´ у рамках праекта ´Я - маленькі беларус´прайшла гульня-імправізацыя ´Калядкі - добрыя святкі´. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята і яго традыцыях. Потым дзеці адгадвалі загадкі, выбіралі ´гаспадара´ і ´гаспадыню´, спявалі калядныя песні, а таксама паспрабавалі свае сілы у гульні ´Самы хуткі´. Асобую цікавасць у дашкольнікаў выклікала варажба на цякучы год, якая прадказала дзецям здароўе, радасць, падарункі і шчасце.

иcтoчник: bobruisk-library.by