Поры года і прыродныя з´явы.

Кожны месяц, кожны дзень года, нават раніца і вечар аднаго дня дораць нам розныя адчуванні, настрой, думкі. Прырода, яе стан, колеры, узоры - неад´емная частка нашага жыцця. Чалавек і прырода павінны жыць у сугуччы і суладдзі.

У любую пару года, у пагоду, непагоду

слухай родную прыроду -

ты пачуеш галасы

таямнічае красы. (Васіль Жуковіч)

На гадзіну карыснай інфармацыі ´Поры года і прыродныя з´явы´ прыйшлі вучні 1 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´, удзельнікі беларускамоўнага праекту ´Расцём беларусамі!´

У ходзе занятку дзеці сустрэліся з чароўным светам прыроды, захапляліся яе маляўнічасцю, прыгажосцю, замацоўвалі свае веды пра кожную пару года, знаёміліся з назвамі месяцаў і з´явамі прыроды на роднай мове. Навучэнцы з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях ´Калі гэта бывае?´, ´Што пераблытаў мастак?´, складвалі мазайку ´Поры года´, звярнуліся да літаратурных твораў на тэму прыроды, пор года.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця любові да роднага краю і роднай мовы.

Поры года і прыродныя з´явы. Поры года і прыродныя з´явы. Поры года і прыродныя з´явы.

иcтoчник: bobruisk-library.by