У Доме прэсы адбылася прэс- канферэнцыя ´Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папулярызацыя ў СМІ´

У Доме прэсы адбылася прэс- канферэнцыя ´Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папуля...

Вывучэнне класічных узораў мастацтва з´яўляецца адным з найважнейшых этапаў літаратурнай адукацыі. Тым не менш час ад часу ўзнікае пытанне: чаму сучаснаму чалавеку патрэбна не толькі ведаць, але і добра разбірацца ў класічнай літаратуры?

Паводле слоў начальніка ўпраўлення маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Вячаслава Караткевіча, гэта адзін з самых эфектыўных спосабаў развіцця моўнага інтэлекту. З дапамогай чытання класічнай літаратуры развіваецца актыўны і пасіўны слоўнікавы запас, развіццё эрудыцыі, што спрыяе паляпшэнню камунікатыўных навыкаў і самарэалізацыі ў будучым, а таксама дапамагае стаць спецыялістам у шматлікіх прафесіях, дзе патрэбна аналізаваць вялікую колькасць інфармацыі.

Класічная літаратура - гэта дзейсны сродак пазнання наваколля. Менавіта творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага і іншых класікаў дапамагаюць зразумець, што ў свеце не існуе абсалютнай ісціны. Узоры класічнай літаратуры наглядна дэманструюць узоры паводзін у розных сітуацыях, даюць мадэлі кахання і здрадніцтва, адвагі і баязлівасці. Праз класічную літаратуру закладваюцца культурныя коды разумення ўнутранага свету беларуса.

У навучальных праграмах актыўна выкарыстоўваюцца новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, ужо звычайнай з´явай у дапаможніках па беларускай літаратуры сталі qr-коды, спасылкі на рэсурсы сусветнай сеткі, электронныя сродкі навучання.

На нацыянальным адукацыйным партале створаны цікавы рэсурс ´КнігаСвет´ - гэта пляцоўка для знаёмства і абмеркавання як узораў класічнай літаратуры, так і кніжных навінак, якія шукаюць свайго чытача.

У сваім выступленні дырэктар Інстытута мовазнаўства Іван Саверчанка звярнуў увагу на захаванне беларускай мовы як галоўнага атрыбута нацыі і дзяржавы, адзначыў важнае месца новых інфармацыйных тэхналогій у справе захавання і папулярызацыі роднай мовы. Таксама спікер распавёў пра акадэмічныя інавацыйныя праекты: стварэнне нацыянальнага корпуса беларускай мовы, падрыхтоўку новага тлумачальнага слоўніка (месца мовы беларускіх класікаў у слоўніку і ролю СМІ), распрацоўку ўніверсальнай платформы для стварэння электронных слоўнікаў новага тыпу і бібліяграфій SloŭnikPlus, асобна спыніўся на ступені прадстаўленасці нацыянальнай мовы ў кібер-прасторы.

Паводле яго слоў, цяпер адбыліся кардынальныя змены лінгвакультурнага і фальклорна-этнаграфічнага ландшафту Беларусі, што звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй, працэсамі старэння сельскага насельніцтва і ўнутранымі міграцыйнымі працэсамі. У сістэме духоўна-культурных каштоўнасцей беларускай нацыі традыцыйныя мясцовыя гаворкі займаюць асаблівае месца: яны служаць не толькі асновай літаратурнай мовы, але і адлюстраваннем духоўнай і матэрыяльнай культуры народа.

У Доме прэсы адбылася прэс- канферэнцыя ´Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папуля...

Падчас мерапрыемства былі названы пераможцы Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Журы конкурсу вырашылі:

1. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць:

у намінацыі ´Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы´:

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I ступені і першай прэміяй Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя рэгіянальнай газеты ´Перспектыва´ (г.Гродна);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй Установу ´Рэдакцыя газеты ´Воранаўская газета´ і праграмы радыёвяшчання ´Воранаўскі веснік´ (Гродзенская вобласць);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Ударны фронт´ (Магілёўская вобласць);

у намінацыі ´Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ´:

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I ступені і першай прэміяй Лёлю Святлану Іванаўну, спецыяльнага карэспандэнта Камунальнага інфармацыйнага ўнітарнага прадпрыемства ´Тэлерадыёкампанія ´Пінск´ (Брэсцкая вобласць);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства ´Тэлерадыёвяшчальны канал ´Гродна Плюс´ (Гродзенская вобласць);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй Міхнову Ніну Уладзіміраўну, галоўнага рэдактара дырэкцыі радыё Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр ´Тэлерадыёкампанія ´Магілёў´ (Магілёўская вобласць).

2. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза:

Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства ´Рэдакцыя раённай газеты ´Івацэвіцкі веснік´ і праграма радыёвяшчання ´Раённае радыёвяшчанне´ (Брэсцкая вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Кобрынскі веснік´ і праграмы радыёвяшчання ´Кобрынскае раённае радыё´ (Брэсцкая вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Веснік Глыбоччыны´ Глыбоцкага раёна (Віцебская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Астравецкая праўда´ (Гродзенская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Свіслацкая газета´ (Гродзенская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм ´Наш час´ (Гродзенская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя ´Лідская газета´ (Гродзенская вобласць).

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства ´Рэдакцыя газеты ´Новае жыццё´ (г.Навагрудак, Гродзенская вобласць);

Унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства ´Рэдакцыя газеты ´Бабруйскае жыцце´ (Магілёўская вобласць);

Камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства ´Інфармацыйнае агенцтва ´Магілёўскія ведамасці´ (г. Магілёў);

Установу ´Рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты ´Трыбуна працы´ (Магілёўская вобласць);

Iнфармацыйнае камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства ´Агенства ´Мiнск-Навiны´ (г.Мінск);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя газеты ´Слава працы´ і праграмы радыёвяшчання ´Раніца Капыльшчыны´ (Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя газеты ´Да новых перамог´ (г.Клецк, Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя ´Маладзечанская газета´ (Мінская вобласць).

3. З а актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагародзiць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей:

Установу ´Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты ´Дзянніца´ (Гродзенская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя Клімавіцкай раённай газеты ´Родная ніва´ (Магілёўская вобласць);

Лагун Ганну Анатольеўну, рэдактара аддзела газеты ´Голас Радзімы´ Рэдакцыйна-выдавецкай установы ´Выдавецкі дом ´Звязда´ (г.Мінск).

4. Адзначыць за работу па папулярызацыі традыцый мірнага і паважлівага суіснавання людзей розных нацыянальнасцей і канфесіянальнай прыналежнасці ў Беларусі, прапаганду каштоўнасці культурнай разнастайнасці і міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь:

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Лунінецкія навіны´ (Брэсцкая вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Ляхавіцкі веснік´ (Брэсцкая вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Міёрскія навіны´ (Віцебская вобласць);

Камунальнае інфармацыйнае ўнiтарнае прадпрыемства ´Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет ´Віцьбічы´ і ´Вячэрні Віцебск´ (Віцебская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Петрыкаўскія навіны´ (Гомельская вобласць);

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства ´Тэлерадыёвяшчальны канал ´Гродна Плюс´ (Гродзенская вобласць) (друкаваныя матэрыялы);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Перамога´ (г.Дзятлава, Гродзенская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Зара над Нёманам´ (г.Масты, Гродзенская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Бераставіцкая газета´ (Гродзенская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя аб´яднанай газеты ´Слонімскі веснік´ (Гродзенская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Светлы шлях´ (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);

Козел Галіну Віктараўну, рэдактара радыёвяшчання 1 катэгорыі Установы ´Рэдакцыя газеты ´Светлы шлях´ (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);

Бічурыну Вікторыю Віктараўну, рэдактара тэлевяшчання Установы ´Рэдакцыя газеты ´Светлы шлях´, (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя газеты ´Полымя´ (г.п.Карэлічы, Гродзенская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя газеты ´Бярэзінская панарама´ і праграмы ´Бярэзінскі час´ (Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя газеты ´Голас Любаншчыны і праграмы радыёвяшчання ´На хвалях Арэсы´ (Мінская вобласць);

Рэдакцыю газеты ´Чырвоная зорка´ Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства ´Рэдакцыя газеты ´Мiнская праўда´ (Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя газеты ´Нясвіжскія навіны´ і праграмы радыёвяшчання ´Раніца Нясвіжчыны´ (Мінская вобласць);

Сянкевіч Валянціну Васільеўну, карэспандэнта Дзяржаўнай установы ´Рэдакцыя газеты ´Да новых перамог´ (г.Клецк, Мінская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты ´Крычаўскае жыццё´ (Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Веснік Чэрыкаўшчыны´ (Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Кіравец´ (г.Кіраўск, Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты ´Голас Касцюкоўшчыны´ (Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Асіповіцкі край´ (Магілёўская вобласць);

Шлыкаву Юліяну Сяргееўну, рэдактара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр ´Тэлерадыёкампанія ´Магілёў´ (Магілёўская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову ´Рэдакцыя раённай газеты ´Горацкі веснік´ (Магілёўская вобласць);

Агейчык Алену Аляксандраўну, загадчыка аддзела сацыяльна-эканамічных праблем і сельскай гаспадаркі Дзяржаўнай ўстановы ´Рэдакцыя раённай газеты ´Горацкі веснік´ (Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя Круглянскай раённай газеты ´Сельскае жыццё´ (Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя Быхаўскай раённай газеты ´Маяк Прыдняпроўя´ (Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты ´Прыдняпроўская ніва´ (Магілёўская вобласць);

Шкрэдаву Наталлю Мікалаеўну, галоўнага рэдактара Установы ´Рэдакцыя раённай газеты ´Іскра´ (г.Чавусы, Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Прысожскі край´ (Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Святло Кастрычніка´ (г.Мсціслаў, Магілёўская вобласць);

Установу ´Рэдакцыя раённай газеты ´Зара над Друццю´ (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць).

Поўная версія відэазапісу прэс- канферэнцыі па спасылцы

.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах РУП ´Дом прэсы´.

иcтoчник: mininform.gov.by