Стартаваў другі этап рэспубліканскай алімпіяды.

21-22 лістапада на базе Міхалёўскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ´Беларуская мова´ і ´Беларуская літаратура´, ´Хімія´, ´Гісторыя Беларусі´ і ´Сусветная гісторыя´, ´Фізіка´, ´Фізічная культура і здароўе´. У алімпіядзе паўдзельнічаў 41 вучань з 12-ці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

З іх у пераможцы выйшлі наступныя школьнікі.

Па прадмеце ´Беларуская мова´, ´Беларуская літаратура´ дыплома 1-й ступені ўдастоена 9-класніца Бортнікаўскага ВПК ´Яслі-сад-СШ´ Вікторыя Гошка (настаўнік - В.В. Дымар), 2-й ступені - Дзмітрый Даўматовіч, вучань 9-га класа гэтай жа ўстановы адукацыі гэтага ж настаўніка. 3-е месца падзялілі Анастасія Бокач (9 кл.) з Глушанскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ (настаўнік К.А. Круталевіч) і 11-класніца Хімоўскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ Наталля Шынкарэнка (настаўнік В.А. Прышчэпава). Па ´Гісторыі Беларусі´ і ´Сусветнай гісторыі´ найлепшыя веды (дыплом 1-й ступені) паказаў Антон Чашко, вучань 10-га класа Ленінскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ (настаўнік С.М. Герасімовіч). Дыплома 3-й ступені па ´Хіміі´ ўдастоена 10-класніца Лізавета Вавула з Цялушскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ (настаўнік Н.В. Маліноўская).

Асаблівага плёну дасягнулі раённыя школьнікі ў алімпіядзе па вучэбным прадмеце ´Фізічная культура і здароўе´. Традыцыйна найбольшая колькасць дыпломаў у навучэнцаў А.І. Гацко (Цялушскі ВПК). У іх ліку ўладальнікі дыпломаў 1-й ступені - выпускнікі Арцём Крывіцкі і Аляксандра Верас, 2-й ступені - вучань 7-га класа Арцём Крычко і 8-класнікі Мілана Мамекіна і Валерыя Самак, 3-й ступені - 9-класнік Віталь Мельнічонак. Дыпломамі 3-й ступені па гэтым жа прадмеце адзначаны таксама Ксенія Прыкота з Варатынскай СШ (9 клас, настаўнік У.А. Бязручка), Уладзіслаў Сысой з Гарбацэвіцкай СШ (10 клас, настаўнік А.А. Есін), 9-класнікі Каменскай СШ Мацвей Радзіч і Аляксандра Чарняўская (настаўнік М.С. Шчарбакоў), а таксама Антон Шыянаў з Туголіцкай СШ (9 клас, настаўнік С.І. Урублеўскі).

Віншуем пераможцаў і іх педагогаў!

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by