Свет вачыма Караткевіча.

Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, Хто забыў сваю мову - усё згубіў

Ул. Караткевіч

У гэтым годзе краіна святкуе 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, таленавітага сына беларускай зямлі, дзякуючы якому беларусы захапіліся сваёй гісторыяй.

Уладзімір Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. За раман ´Чорны замак Альшанскi´ ён быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. З´яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа за раман ´Нельга забыць´, адзначаны ордэнам Дружбы народаў.

Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам. За майстэрства напісання і глыбіню адлюстравання праграмнымі для вывучэння ў школе сталі ´Каласы пад сярпом тваiм´, ´Дзiкае паляванне караля Стаха´, ´Хрыстос прызямліўся ў Гароднi´, ´Сiвая легенда´. Многія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.26 лістапада ў ЦГБ імя. М. Горкага прайшоў дзень памяці ´Свет вачыма Караткевіча´, прысвечаны юбілею пісьменніка. Увазе чытачоў былі прадстаўлены відэафільм ´На Беларусі Бог жыве´: віртуальнае падарожжа па мясцінах, кранальны верш ´На Беларусі бог жыве´, прагляд урыўкаў з мастацкіх кінафільмаў ´Дзікае паляванне караля Стаха´, ´Хрыстос прызямліўся ў Гародні´ і інш.Да дня памяці на абанеменце была аформлена кніжная выстава ´Рыцар зямлі беларускай´. Уладзімір Караткевіч ´быў, ёсць, будзе´ апосталам беларускай духоўнасці, сімвалам нацыянальнага духу Беларусі. І сёння ён застаецца адным з самых чытаемых беларускіх пісьменнікаў.

иcтoчник: bobruisk-library.by