Кніжны востраў у лабірынце ведаў

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 18 г.Бабруйска´ адбыўся першы занятак культурна-асветніцкага беларускамоўнага праекту ´Кніжкіна гісторыя´, які называўся ´Кніжны востраў у лабірынце ведаў´. Дзеці зрабілі вандроўку ў мінулае бібліятэк, пазнаёміліся са знакамітымі бібліятэкамі Старажытнага Усходу, Антычнасці, Сярэднявечча, бібліятэкай Полацкага княства, галоўнай бібліятэкай нашай краіны - Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а таксама з самымі цікавымі і арыгінальнымі бібліятэкамі свету.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі вучням творчыя заданні і гульні. Дзеці разгадалі віктарыну ´Назаві па-беларуску´, знайшлі дарогу ў лабірынце ´Шлях чытачоў да бібліятэкі´, пагулялі ў гульню ´Бібліятэкар і чытач´.

иcтoчник: bobruisk-library.by