НАН Беларусі запрашае прыняць ўдзел у конкурсе творчых работ ´За што я люблю родную зямлю´.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць агульнарэспубліканскую творчую акцыю ´За што я люблю родную зямлю´.

Яна заключаецца ў стварэнні жыхарамі гарадоў і вёсак Беларусі творчых прац, у якіх будуць адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, увасоблены пачуцці гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя працы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на беларускай мове аднаасобна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.

Прапануемыя тэмы: ´За што я люблю свой край´, ´Мова маёй малой радзімы´, ´Родная зямля - крыніца натхнення´, ´Квітней, мая радзіма!´

У работах, дасланых на конкурс, просім абавязкова ўказваць адукацыю, узрост, месца работы аўтара.

Ацэнку работ будуць праводзіць супрацоўнікі ´Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі´.

Крытэрыямі ацэнкі работ з´яўляюцца адпаведнасць заяўленай тэме, грамадская актуальнасць, арыгінальнасць, мастацкі ўзровень і дасканаласць мовы. Лепшыя працы будуць апублікаваны асобным зборнікам. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас Тыдня мастацкага слова (з 31 жніўня па 6 верасня 2020 года) і Дня беларускага пісьменства (6 верасня 2020 года). Пераможцы конкурса будуць адзначаны граматамі і падзякамі НАН Беларусі.

Аб´ём творчых работ - да 10 друкаваных старонак.

Творчыя працы просім дасылаць да 20.08.2020 на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, 220072, або па электроннай пошце: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з паметай ´конкурс´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by