У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі ´Канікулы без дыму і агню´ выратавальнікі разам з работнікамі ДУА ´Цэнтра дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслач´, ДУА ´Цэнтра турызму і краязнаўства´ у інтэрактыўнай гульнёвай форме правялі прафілактычнае мерапрыемства з дзецьмі, якія адпачываюць у прышкольным лагеры аграгарадка Грынкі.

Выратавальнікі разам з педагогамі арганізавалі для дзятвы майстар-клас па вязанню турыстычных вузлоў, пазнаёмілі з элементамі праходжання паласы з перашкодамі і з аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Дзеці прайшлі інтэрактыўныя тэсты па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, пагулялі ў ´Бяспечныя класікі´ і ´Бяспечны твістар´.

Работнікі МНС нагадалі асноўныя правілы бяспекі ў перыяд летніх вакацый, што трэба ведаць пры адпачынку на прыродзе, на вадаёмах і пры наведванні лясоў. Паказалі, як карыстацца мабільным дадаткам ´МНС Беларусі: Дапамога побач´, а таксама ўручылі маляўнічыя буклеты, кніжкі, закладкі і пажадалі ўсім незабыўных бяспечных вакацый.

Свіслач. Станцыя ´Бяспека´. Свіслач. Станцыя ´Бяспека´. Свіслач. Станцыя ´Бяспека´. Свіслач. Станцыя ´Бяспека´. Свіслач. Станцыя ´Бяспека´. Свіслач. Станцыя ´Бяспека´. Свіслач. Станцыя ´Бяспека´.

иcтoчник: grodno.mchs.gov.by