Лета-доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей, а для дарослых - адказны перыяд. Усе дзеці павінны быць пад наглядам: хто-то адправіўся ў дзіцячы лагер, а хто-то паехаў да бабулі і дзядулі.

Сёння ратавальнікі МНС і АСВОД правялі прафілактычнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі ´Канікулы без дыму і агню!´ і ´Летні патруль´ з выдатнымі хлапчукамі і дзяўчынкамі з аздараўленчага лагера ´Чайка´. Добрае надвор´е і атмасфера дазволіла дзецям не толькі правесці час у спартыўных баталіях, але і ўспомніць правілы бяспекі. Тры каманды: ´Агеньчык´, ´Вогнетушыцель´ і ´Пажарныя´ спаборнічалі за званне быць лепшымі. Хлопцы праходзілі этап за этапам, ад выезду ратавальнікаў на НС да тушэння пажару.

Свята бяспекі прайшоў выдатна. У нас не было прайграўшых, бо той, хто ведае, як дзейнічаць у НС заўсёды застаецца пераможцам. Усе ўдзельнікі атрымалі ад ратавальнікаў наглядную агітацыю і багаж ведаў па бяспецы.

Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы! Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы! Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы! Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы! Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы! Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы! Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы!

иcтoчник: gomel.mchs.gov.by