Як вядома, любое падвядзенне вынікаў - за месяц, за паўгоддзе, за год - гэта менавіта тыя мерапрыемствы, якія дазваляюць кожнаму з нас не проста зафіксаваць вынікі сваіх старанняў, але і прааналізаваць памылкі, зрабіць пэўныя высновы на будучае. Менавіта з такой мэтай і сабраліся работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ў актавай зале аддзела. Для аб´ектыўнай ацэнкі працы ўдзел у нарадзе прыняў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Васільевіч Лапановіч.

Распачаў нараду начальнік Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сцяпанавіч Герасіменка. Ён адзначыў, што ў 2020 годзе работа аддзела, як і раней, была накіравана на папярэджванне надзвычайных сітуацый праз павышэнне ўзроўня культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, падтрымку боегатоўнасці падраздзяленняў, пашырэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзела.

Падрабязны аналіз па накірунках дзейнасці далі намеснікі начальніка аддзела. Першы намеснік начальніка Аляксандр Полацкі адзначыў, што на тэрыторыі раёна не дапушчана росту пажараў і гібелі людзей ад іх - гэта вынік наладжанай пажарна-прафілактычнай і інфармацыйнай работы з насельніцтвам. Так, ратавальнікі сумесна з іншымі суб´ектамі прафілактыкі актыўна працавалі ў складзе аглядавых камісій, што дазваляла своечасова выяўляць і, галоўнае, выпраўляць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі ў прыватным жыллі. Не засталіся ў старонцы і новыя формы работы з насельніцтвам: ´званкі бяспекі´, онлайн-мерапрыемствы, ´бяспечная карэспандэнцыя´ - тыя формы, якія дазвалялі быць заўсёды на сувязі з насельніцтвам. Акрамя таго, ратавальнікі прапанавалі жыхарам горада і раёна прыняць удзел у сямейных конкурсах, такіх як: ´Я б у ратавальнікі пайшоў´, ´Навагодні дызайн у стылі МНС´, конкурс відэаролікаў ´Бяспечны Новы год´, онлайн-віктарна ´Не прапальвай сваё жыццё!´.

2020 год... Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 2020 год... Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У ліпені мінулага года адчыніў свае дзверы абноўлены міні-цэнтр бяспекі, у якім можна паглыбіць або проста праверыць свае веды правілаў бяспечных паводзін. Пра неабходнасць жыць бяспечна нагадваюць і вуліцы горада Стоўбцы. У мінулым годзе змянілі свій знешні выгляд 5 аўтобусных прыпынкаў - зараз яны абсталяваны ў стылі МНС. На фасадах двух шматкватэрных дамоў па вуліцы Машынабудаўнікоў з´явіліся тэматычныя графіці. А вось наведвальнікі кафэ ´Гарадок´ і кафэ на АЗК №6 ´Юнайтэд Компані´, заказваючы піцу або сушы, могуць не толькі смачна перакусіць, але і ўспомніць правілы бяспечных паводзін праз тэматычныя наклейкі на ўпакоўках.

2020 год... Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 2020 год... Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 2020 год... Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 2020 год... Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 2020 год... Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пряцягвалася работа і з падрастаючым пакаленнем. І хоць каляндар мерапрыемстваў значна паменшыўся ў мінулым годзе, юныя ратавальнікі Стаўбцоўшчыны папоўнілі свае скарбонкі дыпломамі III ступені абласных этапаў конкурса ´Школа бяспекі-2020´ (узроставая катэгорыя 1-4 класы) і агляда-конкурса дзіцячай творчасці ´Ратавальнікі вачыма дзяцей´ (намінацыі ´Казка´ і ´Апавяданне´).

Нельга не ўзгадаць і работу блока дзяржаўнай сістэмы і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Стаўбцоўскага раёна. У лютым на тэрыторыі Навасвержанскага сельвыканкама прайшлі вучэнні па падрыхтоўцы да магчымай паводкі. Жнівень традыцыйна праверыў падрыхтоўку арганізацый раёна да ацяпляльнага перыяду.

Намеснік начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай рабоце Віталій Кожыч адзначыў, што на працягу года ўзмацнялася матэрыяльна-тэхнічная база аддзела і падраздзяленняў. Значная ўвага надавалася пытанням фізічнай і прафесіянальнай падрыхтоўкі ратавальнікаў.

Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабаце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Крамко ў сваім выступленні зрабіў акцэнт на пытаннях камплектавання, дысцыпліны і прафарыентацыйнай рабоце з моладдзю. Было адзначана, што у мінулым годзе на службу прынята 6 чалавек радавого і малодшага начсаставу. Універсітэт грамадзянскай абароны прыняў у лік курсантаў 2 стаўбчан. На працягу 2020 года правамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, установы ´Мінскае аблоснае ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь´, органаў улады ўзнагароджаны 29 работнікаў Стаўбцоўскага раёнага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пасля агучаных дакладаў агульную адзнаку рабоце ратавальнікаў Стаўбцоўшчыны даў і Сяргей Васільевіч. У сваім выступленні ён яшчэ раз адзначыў, што падвядзенне вынікаў - гэта мерапрыемства, якое накіравана не на тое, каб разгледзіць тыя праблемныя пытанні, якія меюць месца ў рабоце і распрацаваць план па іх выпраўленні.

У цэлым работу аддзела па выніках года начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС лічыць, што можна прызнаць здавальняючай, аднак поле дзейнасці для работнікаў даволі вялікае.

- Думаю, што кожны з прысутных пагадзіцца з тым, спыняцца на дасягненнях не трэба. Неабходна кожнаму ісці наперад, шукаць новыя формы работы, не стаяць на месцы, - заўважыў Сяргей Васільевіч. - А для гэтага кожнаму з прысутных - і ўсім разам - неабходна яшчэ раз прааналізаваць свае магчымасці і выкарыстоўваць іх у поўнай меры!

Вось такім быў 2020 год для ратавальнікаў Стаўбцоўшчыны. Якім будзе 2021 пакажа час, але мы цвёрда верым: наперадзе - толькі лепшае!

иcтoчник: minobl.mchs.gov.by