спектакль ´Скорина´ (Skorina)
Название´Скорина´
NameSkorina
Дополнение

Содержание.

Чалавек эпохі Адраджэння, таленавіты ва ўсім - асветнік, выдавец, перакладчык, філосаф, паэт, мастак, вучоны, медык, прадпрымальнік - гэта Францыск Скарына, ураджэнец слаўнага Полацка. Жыццёвы шлях яго ахутаны мноствам таямніц. Драматург і рэжысёр паспрабавалі раскрыць некаторыя з іх. Яны паспрабавалі зразумець яго ўчынкі, яго сумненні і спакусы, што мучылі і катавалі сэрца. Зразумела адно - аснова ўсёй дзейнасці Францыска, гэта любоў. Любоў да ведаў, да роднай краіны і народа, а яшчэ... да жанчыны. У вялікага Майстра была Маргарыта, яго муза і жонка, матыў іх чыстага, узвышанага кахання пранікнёна гучыць у драме. Гэта драма - апокрыф, які расказвае аб духоўным подзвігу надзвычайнага чалавека, што прысвяціў сваё жыццё служэнню людзям і барацьбе супраць цемры невуцтва.

спектакль ´Скорина´ (Skorina) спектакль ´Скорина´ (Skorina)

иcтoчник: teatr-bobr.by