У Цэнтры творчасці Бабруйскага раёна адбыўся брэйн-рынг, прысвечаны тэме ´Родная Беларусь´. Макарчанка Марына і Гірыловіч Анастасія - прадстаўнікі Ленінскага ВПК, якія былі ў складзе каманды ´Сняжынкі´ пераадолелі ўсе 8 раўндаў. ´Чорную скрыню´ (на жаль ніхто не адгадаў) і ўсё ж перамаглі каманду ´Елачкі´! Вялікая розніца ў балах - больш за 30 - гаворыць аб тым, што ленінскія дзяўчаты маюць лідарскія якасці і добрыя веды. Можа таму, што такія брэйн-рынгі ў школе - вядомая справа, і праводзяцца яны нярэдка пад кіраўніцтвам С.М.Герасімовіча. Так трымаць!

Раённы брэйн-рынг. Раённы брэйн-рынг.

иcтoчник: lenina.bobruisk.edu.by