29 снежня гасцінна расчыніла свае дзверы казачная рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў пас. Глуша, на тэрыторыі раённага Цэнтра рамёслаў.

Нягледзячы на зусім не снежаньскае надвор´е, святочнае мерапрыемства ´Цуды пад Новы год´ сабрала ў рэзідэнцыі шмат прыхільнікаў цікавага і актыўнага адпачынку. Пабывалі на свяце і прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Паўлам Найдзёнам.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза цяпер і ў Бабруйскім раёне. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза цяпер і ў Бабруйскім раёне. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза цяпер і ў Бабруйскім раёне.

А паказаць Дзеду Марозу сапраўды было што - тэатралізаванае відовішча ´Навагоднія забавы ля елкі´, праграму для дзяцей - ´Зімовыя гульні´, конкурсы, загадкі, песні, карагоды вакол лясной прыгажуні, у якіх мог паўдзельнічаць кожны. Былі і святочныя пачастункі ад Дзеда Мароза, і святочны гандаль, дзе жадаючыя маглі набыць навагодні сувенір.

иcтoчник: glusha.bobruisk.edu.by