У горадзе Гомелі з 30.11.2017 па 01.12.2017 прайшоў рэспубліканскі семінар ´Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства´.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Костарава А.У. прымала ўдзел у рабоце гэтага двухдзённага мерапрыемства, дзе пазнаёміналася з прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці ў гэтым накірунку дадзенага рэгіёна. Павучыцца ў суседзяў ёсць чаму. Наладжана сістэмная пераемнасць: дашкольнае навучанне - агульная сярэдняя ўстанова адукацыі - дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага - Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Цікава праходзяць заняткі роднай мовы і літаратуры на базе філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, у музеі гісторыі горада Гомеля. Створаны школьныя бізнес-кампаніі. Дырэктар ДУА ´Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа´ расказала аб шляхах і сродках стварэння беларускамоўнага асяроддзя ў сваёй установе. Настаўнікі Гомельшчыны: Паляшчук А.А., Крэч Т. С., Беднякова І.В., Лявоненка С.У., Жгарова В. М., Мігаль А.Г. - шчыра падзяліліся сваім вопытам. Уразілі майстар-класы Есіса Я.В. (СШ № 16 г. Мазыра) і Казачэнкі І.Р. (ДУА ´Лельчыцкая раённая гімназія´).

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі.

Ля выставы ´Ад захаплення творчасцю - да захавання мовы´

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі.

З настаўнікамі Гомельшчыны

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі.

Сустрэча з беларускім пісьменнікам Чаргінцом М.І.

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі.

Так ціснуў пячатныя аркушы Ф. Скарына.

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі.

Ва ўніверсітэце імя Ф. Скарыны з пераможцай Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў ´Настаўнік года - 2017´ Румянцавай С.Л.

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі.

У аўдыторыі ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Рэспубліканскі семінар у горадзе Гомелі.

Абрад ´Чырыкі´ ў педагагічным каледжы імя Л.С. Выгоцкага.

Есіс Я.В. праводзіць майстар-клас.

Майстар-клас настаўніцы Казачэнкі І.Р.

иcтoчник: gymn1.bobruisk.edu.by