´Кавалёўскія весялушкі´ ізноў з перамогай!.

З дыпломам лаўрэата 3-й ступені Першага адкрытага рэспубліканскага творчага фестывалю-конкурсу ´Талісман поспеху´ у намінацыі ´Вакальная творчасць, ансамблі´ (ва ўзроставай катэгорыі 11-13 год), вярнуўся 25 лістапада ўзорны ансамбль народнай песні ´Кавалёўскія весялушкі´ Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў.

Дасягненне, па словах кіраўніка ансамбля Вольгі Васіленкі, надзвычайнае: спаборнічаць юным выканаўцам бабруйшчыны давялося з дзясяткам дзіцячых калектываў краіны ды пры тым - рознага жанравага накірунку, што зніжала шанцы на перамогу. Але, нягледзячы ні на што, і ў асаблівасці хваляванне, ´Весялушкі´ цудоўна справіліся з пастаўленай задачай, у каторы раз даказаўшы, і ў першую чаргу сабе, што на многае здольныя.

Варта адзначыць, што гэта другая за лістапад вялікая перамога адноўленага складу калектыва. У пачатку месяца ´Кавалёўскія весялушкі´ сталі пераможцамі 7-га Адкрытага конкурсу мастацтваў ´Хрустальная ліра´, які таксама праходзіў у Мінску.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by