´Часоў былых і новых повязь´.

Пад такой назвай у бібліятэцы аграгарадка Іванаўка прайшла пазнавальная гадзіна, падрыхтаваная сумесна з сельскім клубам. Мерапрыемства прысвячалася 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Прысутныя даведаліся аб жыццёвым шляху Францыска Скарыны, аб яго ўкладзе ў развіццё кнігадрукавання не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Таксама быў арганізаваны прагляд відэафрагментаў, літаратурны агляд выставы ´Асветнікі зямлі беларускай´. На працягу сустрэчы гучалі вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя пачынальніку беларускага кнігадруку Францыску Скарыне.

Нэля ЦІМАШУК, загадчык Іванаўскага сельскага клуба.

Раіса ЛАЎРЫНОВІЧ, бібліятэкар.

иcтoчник: www.tribunapracy.by