Ад каменнай кнігі да электроннай.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага, у рамках цыкла літаратурных вандровак з Васем Вясёлкіным, адбылося мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання ´Ад каменнай кнігі да электроннай´. Вучні 4 ´Б´ класа ДУА ´СШ №9 г. Бабруйска´ пазнаёміліся з гісторыяй кнігі і пісьменства, з беларускімі асветнікамі, а пасля адказалі на пытанні віктарыны. Таксама бібліятэкар расказала дзяцям пра рубрыку часопіса ´Вясёлка´, якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і знаёміць з жыццём і творчасцю Францыска Скарыны на аснове твора Анатоля Клышкі ´Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга´. Гэта рубрыка вызвала вялікую цікавасць сярод вучняў, якія ўзялі часопісы да хаты. Увазе прысутных была прадстаўлена бібліятэчная выстава ´Слава кніжцы беларускай! Слава кніжным друкарам´, на якой акрамя папяровых кніг прадстаўлены і электронныя кнігі.

иcтoчник: bobruisk-library.by