У Бабруйскім раёне прайшоў куставы семінар-вучоба па пытаннях восеньскай сяўбы зерневы.

Удзельнікамі мерапрыемства, якое адбылося ў чацвер на гэтым тыдні на базе філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´, сталі галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, а таксама намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па раслінаводстве Бабруйскага, Глускага і Асіповіцкага раёнаў.

Гаворачы пра задачы семінара, саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч адзначыў, што яны ў паляпшэнні якасці сяўбы - паляпшэнні эканомік гаспадарак і краіны ў цэлым, павелічэнні заробкаў у сельскагаспадарчай галіне. Саветнік старшыні заакцэнтаваў увагу спецыялістаў на асаблівасцях сёлетняй сяўбы азімых зерневых культур. Магілёўская вобласць, як ён адзначыў, ставіць перад сабой задачу - дайсці да паўтара мільёна тон зерня. Каб яе рэалізаваць, у гаспадарках павінны дасканала валодаць тэхналагічнымі прыёмамі, здольнымі павысіць выхад зерня з кожнага гектара, знізіць сабекошт прадукцыі і атрымаць дадатковыя грашовыя сродкі. І ў першую чаргу тымі, што не патрабуюць фінансавых затрат - настройка плуга, сеялак, правільная падрыхтоўка глебы.

Бягучы год, як было адзначана, паказаў станоўчыя зрухі ў гэтым плане, але ж і пытанні яшчэ маюцца - да нормаў высеву, падрыхтоўкі насення, настройкі тэхнікі. Пры гэтым Барыс Клешчукевіч давёў да прысутных пастаўленую перад аграрыямі рэгіёна задачу - з улікам таго, што азімае жыта сёння займае экспартную пазіцыю ў краіне, увесці ў восеньскую сяўбу яго гібрыд. Культура атрымала дастаткова шырокае распаўсю- джанне ў высокаразвітых краінах свету. Пры ўмове выканання неабходных тэхналагічных патрабаванняў яе ўраджайнасць даходзіць да 100 цэнтнераў з гектара, што пацвердзіла і сёлетняе вырошчванне такога жыта ў Беларусі, у прыватнасці, на Віцебшчыне, дзе яго пасевы ў апошнія гады значна павялічылі.

Акрамя высокай ураджайнасці, да станоўчых характарыстык гібрыду, па словах прысутнага на семінары кандыдата сельскагаспадарчых навук, мэнэджэра па зерневых культурах Рамана Кадырава, адносяцца і такія як зімастойкасць, засухаўстойлівасць, непатрабавальнасць да глебы. З выкарыстаннем нагляднасці навуковец падрабязна распавёў пра тэрміны сяўбы культуры, спосабы догляду за пасевамі, пра цэны на насенне, эканамічную выгаду ў параўнанні з жытам звычайным і іншымі зерневымі культурамі, даў слушныя рэкамендацыі і грунтоўныя падказкі па вырошчванні гібрыду, заснаваныя на ўласным вопыце назірання за пасевамі.

Як заўсёды, неацэннымі парадамі настройкі тэхнікі, прызначанай для восеньскай сяўбы, падзяліўся дырэктар Магілёўскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Якаў Яроцкі. У дапамогу інжынерным работнікам кожнаму з іх аўтарытэтны навуковец раздаў памяткі-рэкамендацыі ´Аб тэхналагічнай настройцы пасяўных машына-трактарных агрэгатаў´ і ´Аб тэхнічнай і тэхналагічнай настройцы ворыўных машына-трактарных агрэгатаў´.

У Бабруйскім раёне прайшоў куставы семінар-вучоба па пытаннях восеньскай сяўбы зерневы.

Падчас работы семінару Барыс Клешчукевіч неаднойчы звяртаў увагу на асаблівую ролю аграномаў у развіцці і эканамічным дабрабыце гаспадарак. Адзначыў, што менавіта ад прафесіяналаў у гэтай справе залежыць цяпер эканоміка краіны і заклікаў спецыялістаў, прымяняючы веды на практыцы, не баяцца эксперыментаваць і памыляцца.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыюуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by