Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У бібліятэках УК ´ЦБС г. Бабруйска´ у рамках гарадской акцыі ´Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску´ праходзілі разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. Гучала беларуская мова, беларускія вершы і песні. Бібліятэкары, пераапранутыя ў беларускае нацыянальнае адзенне, віталі і абслугоўвалі на беларускай мове, што выклікала здзіўленне амаль усіх бібліятэчных наведвальнікаў, аднак многія змаглі ´пераключыцца´ на родную мову і падтрымаць гутарку.

У ЦГБ імя М.Горкага было па-асабліваму прыгожа і радасна. Кожны чытач мог азнаёміцца з кніжнымі выставамі беларускамоўных выданняў, а пасля гэтага - выцягнуць з кошыку пажаданне на роднай мове.

У ГБ імя Б.М. Мікуліча ветэраны, члены клуба ´Встречи для души´, спяваліся за кубкам гарбаты беларускія песні: ´Спадчына´, ´Мой родны кут´, ´Ой, у садочку цвіла лілея´, ´Купалінка´, ´Ой, сівы конь бяжыць´, затым адказвалі на жартоўныя і сур´ёзныя пытанні.

У ГБ №7 імя А.А.Шагенцукава адбылося мерапрыемства ´Родная мова - мой выток, мая аснова´. Вучні і госці акунуліся ў падарожжа па неабсяжных прасторах мовы з яе вытокаў, з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай народнасці і мовы. Гутарка ішла пра тое, што беларуская мова -гэта мова беларускага народа, найкаштоўнейшы скарб яго, які непадзельна звязаны з духоўнай сутнасцю беларусаў.

У ГБ №8 імя Е. Полацкай культурная акцыя ´Жывыя вытокі´. Для наведвальнікаў бібліятэкі былі падрыхтаваны ў падарунак незвычайныя закладкі з беларускімі вершамі аб Беларусі, роднай мове, з прыказкамі, прымаўкамі і цікавымі выслоўямі. Бібліятэкары, на створанай кніжнай выставе ´Фарбы роднай мовы´ знаёмілі чытачоў з найцікавейшымі творамі беларускай літаратуры.

иcтoчник: bobruisk-library.by